«Дружба Festival» запрашае на пікнік пад Менскам
2026 / 0
15.07.2015

«Дружба Festival» запрашае на пікнік пад Менскам

Арганізатары фэсту абяцаюць выступы найлепшых альтэрнатыўных камандаў Беларусі.

1 жніўня ў цэнтры экалягічнага турызму «Станькава» пад Менскам пройдзе штогадовы «Дружба Festival». Сёлета на дзьвюх сцэнах оўпэн-эйру выступяць «J:морс», Trubetskoy«Серебряная свадьба», Nizkiz, а таксама «Крама» і Drum Ecstasy.

Фэст-пікнік «Дружба» праводзіцца ў другі раз. Упершыню ён заявіў пра сябе ў 2014-м, калі на яго прыехала больш за 3000 чалавек.

Цяпер кошт квіткоў на «Дружба Festival» складае 280 тысяч рублёў. Па меры набліжэньня мерапрыемства кошт будзе расьці.

За навінамі фэсту можна сачыць у суполках у vk.сom ды facebook.

tuzin.fm