Паэзію Яна Маўзэра палічылі за высокую (відэа)
Вершы Яна Маўзэра, колішняга франтмэна гурта Mauzer, трапілі ў відэапраект «Літара А».
Кампанія ў Маўзэра больш чым пачэсная. Удзельнікі праекту чытаюць Багдановіча, Сыса, Купалу, Янішчыц. Завадатары праекту «Літара А» хлопец-мадэль Дзяніс Бурко ды рэжысэр Павал Доўнар хочуць прыцягнуць увагу сучаснай моладзі да самых выдатных беларускіх паэтычных твораў.
У праекце два вершы Янкі Маўзэра — «Ты» і «Я застануся». Сам выканаўца ў камэнтары для Tuzin.fm. зазначыў, што знаходзіць гэтую ідэю абсалютна выдатнай. «Праўда, у відэа на „Я застануся“ ёсьць колькі несупадзеньняў з рэальным тэкстам. Да ўсяго, гэта менавіта тэкст ды яшчэ і даўні. Спыталіся б у мяне, я б ім даў нешта больш сьвежае і крутое», — зазначыў Маўзэр.
Дарэчы, ані з паэзіі, ані з музыкі Янка не сыходзіць, але пакуль пра свае новыя музычныя задумы не гатовы абвесьціць.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ