«Тутэйшая шляхта» зладзіла «дударскі батл» (аўдыё)
2420 / 0
10.08.2015

«Тутэйшая шляхта» зладзіла «дударскі батл» (аўдыё)

Тры дудары з гурта прадэманстравалі свае здольнасьці ў новай кампазыцыі, якая ўвойдзе ў будучы альбом.

«Мы хацелі паказаць наколькі віртуозна валодаюць інструмэнтам троіца дудароў нашага калектыву і зладзілі ў межах адной кампазыцыі своеасаблівае дударскае спаборніцтва», — сказаў вакаліст і адміністратар гурта Дзяніс Cьцяпура, якому належыць ідэя «Дударскага батлу». Лідэр і аўтар аранжыровак «Тутэйшай шляхты» Вольга Грышчанка падхапіла гэтую ідэю і літаральна праз тыдзень кампазіцыя была прадстаўленая публіцы на адным з канцэртаў. У запісы гучыць сола Андрэя Анціпенкі (на фота зьлева), Андрэя Сьцяпанава (на фота справа) і Марыі Драмковай.

«Тутэйшая шляхта» пасьля чэрвеньскага гастрольнага туру па Нямеччыне і ліпеньскай прэзэнтацыі беларускай шляхетнай культуры ў расейскім Новасыбірску вярнулася да студыйнай працы. «Назапашанага матэрыялу даволі шмат, таму наперадзе слухачоў чакаюць чарговыя музычныя навінкі, восеньню плянуецца рэліз некалькіх запісаў і гэта будзе завяршаючы этап у падрыхтоўцы першага паўнавартаснага фольк-рок альбома», — паведаміў Tuzin.fm Дзяніс Сьцяпура. Рэліз альбому «Тутэйшай шляхты» заплянаваны на 2016 год.

Tuzin.fm, фота Дар’і Якубовіч