
Фольк-фэнтазі гурт «Млын Сонца» запісаў містычны альбом «Ростань» (аўдыё)
Музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць яго ўжывую на беразе ракі Сож у родным Гомелі.
Музыкі называюць сваю працу «Ростань» не музычным, а мастацкім праектам — разам з прафэсійным акторам і аніматарамі яны ствараюць непаўторную атмасфэру старажытнай беларускай містыкі. Кожны зь іх сьпеваў праілюстраваны мастаком і удзельнікам гурту Цімафеем Палуніным. «Ростань — месца, дзе водзяцца нячысьцікі. Тут робяць свае цёмныя справы варажбіты. Тут хаваюць самагубцаў. Ростань — месца на мяжы з іншасьветам, вельмі небясьпечнае для чалавека», — гэтак раскрываюць назву альбому ўдзельнікі «Млына Сонца».
У «Ростань» увайшло 10 песень, напісаных музыкамі гурта «Млын Сонца» па матывах і сюжэтах беларускай міталёгіі на тэксты паэткі Вольгі Грынь. Альбом будзе прадавацца на канцэртах гурта, зь некаторымі песьнямі можна азнаёміцца ў афіцыйнай суполцы.
Жывая прэзэнтацыя альбому адбудзецца 29 жніўня ў Гомелі, на левым беразе ракі Сож.
Яшчэ: Млын узыходзячага Сонца (аўдыёпрэм’ера)
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ