Праект #Volha прадставіў альбом «Далоні» (аўдыё)
2691 / 0
08.09.2015

Праект #Volha прадставіў альбом «Далоні» (аўдыё)

У запісе акрамя аўтаркі і сьпявачкі Вольгі Акуліч узялі ўдзел чатыры вядомыя беларускія гітарысты.

Усе песьні праекту запісаныя ў акустыцы. Аўтарка і выканаўца Вольга Акуліч прызнаецца, што падчас запісу давялося ня раз супрацьстаяць спакусе перайсьці да больш поўнага, электрычнага гучаньня. Аднак першапачатковая ідэя альбома была якраз у тым, каб паказаць разнастайнасьць гучаньня гітары, раскрыць магчымасьці гэтага інструмэнта, пры гэтым захаваўшы акцэнт на паэтычным складніку матэрыялу. Вольга прапанавала чатыром сябрам-гітарыстам запісаць па дзьве песьні. Такім чынам зьявіліся дуэты зь віртуозам стылю флямэнка Андрэем Вайцэхоўскім, блюз-рокавым выканаўцам Юрыем Несьцярэнкам, блюзавым гітарыстам Дзянісам Балахонавым і гітарыстам Алегам Змушкам. Запіс і зьвядзеньне ажыцьцявіў малады менскі гукарэжысэр Юры Ларыёнаў.

З нагоды сканчэньня працы над альбомам Вольга Акуліч мяркуе даць сольны канцэрт 1 кастрычніка ў бары «Bristle».

Tuzin.fm