
Паяжджайце ў Талін і распавядзіце
Найбуйнейшы музычны шоўкэйс-фэст ва Ўсходняй Эўропе Tallinn Music Week пачаў прыём заяваў ад артыстаў і прадусараў на ўдзел у шостым форуме, які адбудзецца 27—29 сакавіка 2014 году.
Tallinn Music Week штогод склікае дзеячоў музычнай індустрыі і ўласна музыкаў абсалютна розных жанраў з мэтай навязваньня супольных кантактаў. На апошнім фэсьце ўдзельнічалі прадстаўнікі 26 краінаў сьвету. У яго праграме — ня толькі канцэрты, але і сустрэчы з прадусарамі і прамоўтэрамі, лекцыі ды майстар-клясы. Арганізатары кажуць, што інтарэс у заходняй публікі да музыкі Ўсходняй Эўропы павялічваецца. «Мяркуем, што Беларусь таксама заслугоўвае таго, каб стаць часткай гэтага працэсу», — кажа кіраўнічка фэсту Хэлен Сілдна. Як сьведчаньнем яе словаў партнэрам фэсту стаў беларускі партал Experty.by.
Удзел у Tallinn Music Week магчымы ў якасьці музыканта (без удзелу ў канфэрэнцыях) і ў якасьці дэлегата.
Ахвочыя музыканты маюць падаць заяву на ўдзел да 1 сьнежня праз афіцыйны сайт. Арганізатары забясьпечваюць дзень пражываньня ў Таліне, бясплатную візу ды даюць зьніжку на харчаваньне.
Каб трапіць на Tallinn Music Week у якасьці дэлегата трэба падаць заяву праз афіцыйны сайт Кошт удзелу — 100 эўра, але да 1 сьнежня дзейнічае адмысловая зьніжка для беларусаў — 70 эўра (для гэтага трэба ўвесьці адмысловы прома-код EEBY14). Аплата ўдзелу — банкаўскім пераводам. Надалей кошт удзелу будзе падвышацца.
Пры жаданьні паўдзельнічць у фэсьце, як у якасьці музыкі, так і ў якасьці дэлегата неабходна падаць дзьве асобныя заявы.
Tuzin.fm
Падрабязьней пра ўсе важныя моманты можна пачытаць тут
http://experty.by/node/2317
КАМЕНТАВАЦЬ