Кіраўніцтва бару «ДК» заявіла пра спыненьне дзейнасьці
У Менску будзе на адну клюбную пляцоўку менш. 1 лістапада бар «ДК» спыняе сваю дзейнасьць.
Паведамленьне пра закрыцьцё бару зьявілася на афіцыйнай старонцы пляцоўкі. «З 1 лістапада 2015 году бар ДК спыняе сваё існаваньне. На гэта ёсьць пэўныя прычыны, пра якія мы распавядзем па хуткім часе. Калі ласка, пастаўцеся з разуменьнем да нашага рашэньня. Мір! Павага! І крышачку суму», — вядзецца ў паведамленьні. Аніякіх іншых тлумачэньняў адміністрацыя пляцоўкі пакуль не дае. Адзін з заснавальнікаў пляцоўкі Лявон Халатран паведаміў Tuzin.fm адно толькі, што не вядзецца пра пераезд ці адкрыцьцё новага месца.
Бар «ДК» прапрацаваў крыху больш за год. Ён адчыніўся ў 2014 годзе на трэцім паверсе будынку па вуліцы Талбухіна, 4. Раней у гэтым месцы знаходзіліся «Rocker Bar» і Jolly Roger Cafe. У бары ДК прайшло мноства канцэртаў беларускіх выканаўцаў. Тут выступалі гурты Trubetskoy, Navi, Shuma, праводзіўся адбор на фэстываль «Бардаўская восень», ладзіліся кінапаказы і літаратурныя імпрэзы.
Tuzin.fm
Зьвіліся тлумачэньні заснавальнікаў ДК адносна закрыцьця пляцоўкі:
https://irl.by/people/dk-2.html
КАМЕНТАВАЦЬ