
«Бардаўская восень»: Гран-Пры ў гурта «Хмарка на траве», у пераможцах Сілка, Нікіціна і Yulany
Названыя пераможцы 22-га фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і сьпяванай паэзіі «Бардаўскай восень».
Гран-Пры атрымаў «Хмарка на траве» — абсалютна невядомы гурт, які быў заснаваны непасрэдна перад адборам на фэст. У якасьці пераможцаў адзначаныя таксама: Натальля Нікіціна (прыз ад Беларускага радыё «Рацыя»), Yulany (узнагарода ад таварыства «Бельская кааліцыя») і Стась Сілка (узнагарода ад старасты Бельскага павету).
Сёлетні фэст прайшоў у чатыры дні з 6 да 9 лістапада ў шасьці месцах. Конкурсная частка адбылася ў доме культуры ў Бельску Падляскім. Пераможцы «Бардаўскай восені — 2015» выступілі таксама на сцэне Падляскай опэры і філярмоніі ў Беластоку. У якасьці гасьцей фэсту ўзялі ўдзел гурты BosaeSonca, Navi, :B:N:, Ilo&friends, выканаўцы Зьміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Башлыкевіч, Яўген Барышнікаў.
Tuzin.fm, фота пераможцаў з афіцыйнай старонкі фэсту
26 лістапада а 19-00 у Купалаўскім музеі адбудзецца прэзентацыя першага альбома Наталлі Нікіцінай "Карціна". Ганаровы госць імпрэзы - Алесь Камоцкі. https://vk.com/event105059445
"Хмарка на траве"... назва, па ўсім відаць, была прыдумана за 5 хв. да канцы прыёма заявак. Людзі, калі ласка не называйце так гурты (і ўсё астатняе)! Або ў русскоязычных предателей беларуская музыка будзе небезпадстаўна асацыявацца толькі з апазіцыйнай няшнасцю. А ў беларускамоўных з'явіцца яшчэ адна нагода спіцца ды хадзіць кожны дзень у Еўраопт за Крыніцай...
КАМЕНТАВАЦЬ