Стартаваў набор на музычны конкурс для беларускіх палякаў
Праект мае назву «Музычныя радаводы», яго ладзяць кампанія «East&West» і Fabrykі Zespołów.
«Музычныя радаводы» — гэта праект па стварэньні калекцыі CD-дыскаў, у межах якой гурты выканаюць адмыслова напісаныя творы, зьвязаныя па сваёй тэматыцы з польскай гісторыяй і сучаснасьцю. Разьлік на тых беларускіх музыкаў, якія маюць польскае паходжаньне.
Адзін з арганізатараў конкурсу Алесь Таболіч, лідэр гурта Znich, тлумачыць: «Канцэпцыя разьлічана на тых, хто займаецца музычнай творчасцю ў рэчышчы рок-музыкі, блюзу, джазу, гіп-гопу, электра ды іншых стыляў. Каштоўным будзе таксама выкарыстаньне музыкантамі элемэнтаў музыкі краіны пражываньня».
Музыканты, выбраныя для праекту, могуць разьлічваць на прадметную і музычную падрыхтоўку твораў да запісу дыска; запіс твору (аднаго ці некалькіх) для дыску зь міксам і мастэрынгам уключна; графічнае афармленьне праекту; рэклямную кампанію; відэа і фотаафармленьне; атрыманьне каштоўнага вопыту і кантактаў з музычным асяродзьдзем Польшчы.
Усе зацікаўленыя могуць дасылаць свае трэкі (мова сьпеву ня мае значэньня) ды інфу пра сябе непасрэдна Алесю Таболічу, у соцсетку альбо на мэйл alestab@mail.ru
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ