Dzieciuki бяруць паўзу ў канцэртнай дзейнасьці, каб запісаць альбом «Рэха» (відэа)
Гарадзенскія музыкі вырашылі прысьвяціць увесь свой час працы над новым дыскам, які выйдзе ў лютым 2016 году.
Свой альбом музыкі пішуць па выходных у Менску, на студыі «Эверэст», дзе запісваўся і дэбютнік «Гарадзенскі гармідар» — у іх роднай Горадні няма студыі гуказапісу, найбліжэйшая была ў Ваўкавыску, дык і тая зачынілася. Увесь матэрыял для альбому ўжо напісаны тэкставіком гурта Дзянісам Жыгаўцом у супрацы з вакалістам Алесем Дзянісавым. Мяркуецца, што дыск будзе мець назву «Рэха», і ў яго ўвойдуць песьні на гістарычную тэматыку. Некаторыя зь іх музыкі паказалі ўжо на сваіх канцэртах.
У сувязі з запісам альбому, Dzieciuki вырашылі прыпыніць канцэртную дзейнасьць. Канцэрт у менскім «Графіці» 21 лістапада гурт назваў апошнім у гэтым годзе. Увесь час і сілы пойдуць да запіс, які плянуецца скончыць пры канцы студзеня 2016 году.
Tuzin.fm, фота з афіцыйнай суполкі гурта
КАМЕНТАВАЦЬ