Navi могуць паехаць на «Эўравізію»: «Мы не разьлічваем, мы проста пяем» (аўдыё)
2753 / 0
04.12.2015

Navi могуць паехаць на «Эўравізію»: «Мы не разьлічваем, мы проста пяем» (аўдыё)

Гурт Navi прадстаўляе на Tuzin.fm песьню «Гэта зямля» — адзіны беларускамоўны трэк, які трапіў у фінал нацыянальнага адбору на «Эўравізію».

Navi быў названы ў ліку 10 фіналістаў, якія прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Эўравізія». «Нам проста цікава было паўдзельнічаць і мы па-шчырасьці не разьлічвалі на выхад у фінал. Мы не разьлічваем, мы проста пяем», — сказаў вакаліст дуэту Арцём Лук’яненка ў камэнтары для Tuzin.fm. У фінал таксама трапілі Аляксандар Іваноў, Аляксей Грос, Наста Малашкевіч, Кірыл Ермакоў, Валерыя Садоўская, Саша Захарык, гурты «Радиоволна», The Em і Napoli. Пераможцу маюць вызначыць гледачы праз тэлефоннае ды CМС-галасаваньне падчас трансьляцыі фінальнага канцэрту, які адбудзецца не пазьней за 25 студзеня 2016 году. Сам міжнародны конкурс адбудзецца ў траўні 2016 году ў Швэцыі.

Для адбору на «Эўравізію» гурт Navi падрыхтаваў новую песьню на беларускай мове — «Гэта зямля».

Tuzin.fm