
Вайцюшкевіч пераяжджае зь сям’ёй у Варшаву: «Сэрца маё заўжды ў Беларусі» (аўдыё)
Беларускі музыка атрымаў стыпэндыю Міністэрства культуры Польшчы.
«Я зьяжджаю разам зь сям’ёй, але ненадоўга — на паўгоду. Займуся цікавай працай. Буду вывучаць польскі эстрадны музычны тэатар. Каб можна было потым у Беларусі зрабіць нешта падобнае на Брадвэй», — сказаў Tuzin.fm Зьміцер Вайцюшкевіч. Праграма Міністэрства культуры Польшчы адрасаваная маладым творцам (да 40—45 гадоў) з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Яе мэта — паспрыяць міжкультурнаму дыялёгу і наладжваньню сувязі паміж Польшчай і суседнімі краінамі. Разьлічана яна да 31 ліпеня 2016 году. Вайцюшкевіч заўважае, што ў сувязі з удзелам у праграме, ён ня згортвае музычную дзейнасьць. І нават гатовы прыяжджаць у Беларусь з канцэртамі, калі іх урэшце дазволяць. «Апошнім часам усё адно ў Польшчы было больш канцэртаў, чым на Радзіме, так што нічога прынцыпова не зьмяняецца. Заставацца на сталае месца жыхарства за мяжою я не зьбіраюся, хоць такіх магчымасьцяў было безьліч. Сэрца маё ў Вайцюшках і ў Беларусі, а цела яно ж паўсюль можа лётаць», — заўважыў сьпявак.
Па інфармацыі Tuzin.fm, забарона на выступы з Вайцюшкевіча мае быць зьнятая ў самы бліжэйшы час, і выканаўца зноў атрымае магчымасьць легальна выступаць у Беларусі. Найбліжэйшы ж сольны канцэрт Зьмітра адбудзецца 3 лютага ў Беластоку, дзе ён прэзэнтуе свой новы альбом «Камэта».
У 2012 годзе Зьміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячака
Tuzin.fm
Сюжэт тэлеканалу "Белсат" пра ад'езд Вайцюшкевіча і яго канцэрт у менскім гандлёвым цэнтры
http://belsat.eu/programs/vajtsyushkevich-pravyadze-paugoda-u-polshchy/
КАМЕНТАВАЦЬ