Поп, R’n’B і мэшап. На месцы клюбу «Рэактар» адкрыўся Rich Cat (відэа)
2080 / 0
03.02.2016

Поп, R’n’B і мэшап. На месцы клюбу «Рэактар» адкрыўся Rich Cat (відэа)

Уладальнікі пляцоўкі робяць стаўку на гоў-гоў ды ды-джэяў.

«Атаясамліваць клюбы адзін з адным ня трэба. Новае месца будзе адрозьніваецца музычным фарматам: поп, RnB, мэшап будуць гучаць ад незаежджаных, але папулярных выканаўцаў», — вядзецца ў апісаньні канцэпцыі ўстановы на Relax.by. Адкрыцьцё Rich Cat будуць адзначаць у два дні — 5 і 6 лютага пры ўдзеле танцавальнага шоў ды ды-джэяў.

Менавіта на гэтым месцы знаходзіўся клюб «Рэактар». У сярэдзіне 00-х ён лічыўся найбольшай клюбнай пляцоўкай у сталіцы, тут адбывалася большасьць жывых канцэртаў беларускіх і замежных выканаўцаў. Клюб зачынілі ў сярэдзіне 2011 году. Пасьля рэканструкцыі меркавалася пераназваць пляцоўку у Art-club з захаваньнем канцэпцыі, аднак пасьля ўладальнікі ўстановы адмовіліся ад сваёй ідэі ды выставілі клюб на продаж, дакладней на права арэнды на 10 гадоў, за што прасілі 900 000 даляраў. Пры канцы 2014 году зьявілася інфармацыя, што пляцоўку набылі расейскія бізнэсоўцы.

На відэа: выступ Вінсэнта, адзін з апошніх канцэртаў у гісторыі «Рэактара», красавік 2011

Tuzin.fm