«Хто мы ёсьць пакуль мы ёсьць?». «All Apologies» загучала па-беларуску (прэм’ера)
2441 / 0
08.02.2016

«Хто мы ёсьць пакуль мы ёсьць?». «All Apologies» загучала па-беларуску (прэм’ера)

Знакаміты гіт Курта Кабэйна выканаў Фёдар Жывалеўскі для праекту «Nirvana па-беларуску».

«All Apologies» у беларускім варыянце атрымала назву «Выбачайце мне». Тэкст пераклаў даўні прыхільнік творчасьці Курта КабэйнаФёдар Жывалеўскі ў суаўтарстве з Алегам Жудкім, перакладчыкам і ў дадзеным выпадку адмыслоўцам па фразэалягізмах. Трэк запісаны гукарэжысэрам Ягорам Макажэнавым. «Гэтая песьня мае на мэце перадаць дух спантаннасьці й натхненьня, які выразна прысутнічаў у творчасці Nirvana», — патлумачыў з нагоды прэм’еры трэку Фёдар, які актыўна перакладае ня толькі Кабэйна, але і песьні Ягора Летава, Pink Floyd ды іншыя творы. Музыка кажа, што хоча такім чынам паказаць наколькі паўнавартасна гучаць вядомыя кампазыцыі на беларускай мове.

Жывая прэм’ера беларускамоўнай вэрсіі «All Apologies» пройдзе ў межах трыб’юту гурту Nirvana, які пройдзе ў Менску 20 лютага.

ЯшчэБі першымФедзя! (аўдыёпрэмера)

Tuzin.fm