«Мерада» анансуе новы альбом у стылі кантры-блюзу (прэм’ера сынглу)
2132 / 0
15.03.2016

«Мерада» анансуе новы альбом у стылі кантры-блюзу (прэм’ера сынглу)

Гурт прэзэнтаваў сынгл «Хацець ня шкодна», запісаны пры ўдзеле гомельскага блюзмэна Вадзіма Міцько.

Са словаў заснавальніка гурта Стыва Крамэра, менавіта ў такім рэчышчы кантры-блюзу будзе вытрыманы будучы альбом — другі ў дыскаграфіі «Мерады». Для запісу самотніка «Хацець ня шкода» паклікалі выканаўцу з Гомелю Вадзіма Міцько, які падыграў у гэтым ды яшчэ ў некалькіх трэках на губным гармоніку. «Мы ўдзячныя Вадзіму за тое, што далучыўся да працы над нашым альбомам. Яго выкананьне на гармоніку цалкам адпавядае сусьветным узорам. І цяпер усім нам трэба падцягвацца да такога ж узроўню!» — зазначыў Стыў.

Другім нумарам на сынгле — песьня «Поўнач», якую гурт паказваў ужо наведнікам Tuzin.fm у акустычным варыянце напярэдадні Новага году.

Tuzin.fm