Выйшаў другі выпуск відэаблогу «Слухай сваё!» (відэа)
2011 / 0
17.03.2016

Выйшаў другі выпуск відэаблогу «Слухай сваё!» (відэа)

Героямі новага выпуску сталі гурты Akute, «Лепшы квас», «Камаедзіца», Rojst, UltraВожык.

Аўтар і вядучы відэаблогу Віталь Хоміч пасьля першага выпуску вырашыў крыху зьмяніць фармат, каб болей распавесьці пра абраныя гурты, адпаведна паменшылася іх колькасьць да пяці. Абіраюцца гурты наступным чынам: абавязкова адзін малады калектыў, ужо вядомы і заслужаны гурт, актуальны на гэты час, а таксама нешта з панку, року або фольку. «Раблю я такую „салянку“ каб ахапіць большую аўдыторыю, а ня толькі тых, хто слухае, напрыклад, панк ці мэтал. Але далейшы фармат залежыць ад водгукаў гледачоў», — кажа Віталь. Свае прапановы і заўвагі можна выказаць у афіцыйнай суполцы праекту.

У будучым відэаблогер таксама хоча дадаць міні-інтэрвію з музыкамі, але пакуль на гэта бракуе часу. Новы выпуск блогу пра беларускамоўную музыку выйдзе праз 2 тыдні.

Яшчэ: Праект KropkaBY запусьціў відэаблог пра беларускамоўную музыку (відэа)

Tuzin.fm