Рэдкая фотасэсія Касі Камоцкай 20-гадовай даўніны (фота)
4580 / 4
26.11.2013

Рэдкая фотасэсія Касі Камоцкай 20-гадовай даўніны (фота)

Фатограф Уладзімер Парфянок выклаў на сваёй старонцы ў Facebook рэдкую фотасэсію Касі Камоцкай.

Здымкі адбываліся адмыслова да выхаду на фірме «Каўчэг» другога нумарнога альбому гурта «Новае Неба» — «Сон у трамваі» 4 лістапада 1994 году. Праз два месяцы, 12 студзеня 1995 году пройдзе самая першая «Рок-Каранацыя», на якой гэты рэліз будзе прызнаны «Альбомам году». «Сон у трамваі» быў выдадзены на касэце і даўно стаў рарытэтам, на CD не перавыдаваўся.

Уладзімер Парфянок зазначыў, што здымаў Камоцкую яшчэ раней, на пачатку 90-х ды паабяцаў знайсьці тыя даўнія фота ды алічбаваць. 

Болей фота на старонцы Ўладзімера Парфянка.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.11.2013 / 12:34

    Зірніце, дарэчы, нашу афішу - Кася заўважна актывізавалася і дае ў Менску ажно два канцэрты!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.11.2013 / 16:48

    Паводле апошняй інфармацыі, канцэрт Касі, які мусіў быць сёньня ў КЗ Менск пераносіцца на 9.01.2014. Выступ у рок-бары "Крылы" 29 лістапада будзе, як і плянавалася.

  • Alexandra Fevra
    Alexandra Fevra / адказаць
    26.11.2013 / 22:43

    дзякуй за інфу

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    28.11.2013 / 16:48

    Апошняя інфармацыя - 10.01.2014 канцэрт у малой залі КЗ Менск.Падрабязьней - у нашай афішы

  • КАМЕНТАВАЦЬ