У гурце «Зьмяя» сямейны канфлікт з-за мовы
Гурт «Зьмяя» чарговы раз зрабіў рэбрэндынг. Акром таго, што іх музыка істотна палягчэла, каманда вырашыла адыйсьці ад беларускай мовы ў сваіх песьнях.
Пра гэта напярэдадні выхаду новага альбому «Попробуй» ў інтэрвію Эўрарадыё з горыччу распавяла вакалістка гурта Зоя Сахончык. Са слоў сьпявачкі, тры з чатырох удзельнікаў выказаліся за выкарыстаньне расейскай мовы ў творчасьці каманды. У тым ліку, Уладзь Сахончык, гітарыст каманды. Сам Уладзь патлумачыў гэта тым, што музыкі прагнуць быць больш даступнымі. «Многія ня хочуць чамусьці слухаць музыку на беларускай мове. Адзіны беларускамоўны калектыў, які зьбірае залы, гэта Akute. Калі мы ўжо будзем папулярнымі, то мы, натуральна, ужо зможам сабе дазволіць альбом на беларускай мове. На жаль, грамадзтва дыктуе нам абсалютна іншыя ўмовы», - зазначыў музыка, які грае паралельна ў Neuro Dubel.
Цікава, што пры гэтым вырашана пакінуць назву гурта, якая пішацца беларускім клясычным правапісам.
Свой новы альбом «Зьмяя» прэзэнтуе 9 лістапада ў менскім клюбе Underground.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ