Толькі Вольскі, толькі Лявон! Мацей Сабураў зьняў кліп на «А хто там ідзе» (відэа)
4253 / 0
06.06.2016

Толькі Вольскі, толькі Лявон! Мацей Сабураў зьняў кліп на «А хто там ідзе» (відэа)

Лявон Вольскі прадставіў у сеціве кліп на песьню «А хто там ідзе» з альбома «Грамадазнаўства».

Ідэя кліпу належыць рэжысэру Мацею Сабураву, які сказаў з нагоды прэм’еры: «Вырашыў зрабіць просты, але яркі ролік з акцэнтам на сэнс словаў і самога Лявона. Калі ён сьпявае, на яго цікава глядзець». Сам герой кліпу адзначыў, што відэа выкананае ў асноўных беларускіх колерах: чорным, белым, чырвоным і шэрым: «Якраз у гэтым калярыце я пісаў дыплёмную працу ў мастацкай вучэльні на пачатку 80-х. І атрымаў тры балы за тое, што захапіўся неўласьцівымі нашаму народу фармалісцкімі тэндэнцыямі».

«А хто там ідзе» — трэцяя песьня з альбому «Грамадазнаўства», якая атрымала сваё відэаўвасабленьне. Да гэтага былі зьнятыя кліпы на «Шэрую кроў» і «Маё каханьне» (за яе можна прагаласаваць у нашым відэачарце). Тым часам на новы альбом, які мае стаць працягам гэтага дыска, ужо сабрана 86% неабходнай сумы. Спрычыніцца да яго выхаду можна на афіцыйным сайце выканаўцы.

Tuzin.fm