«Мама» зьняла кліп на «Сеяць вецер»: «Даўно хацелася такой эстэтыкі!» (прэм’ера)
5553 / 2
09.06.2016

«Мама» зьняла кліп на «Сеяць вецер»: «Даўно хацелася такой эстэтыкі!» (прэм’ера)

Праект Яна Маўзэра прэзэнтаваў відэа на свой галоўны сёлетні гіт, які тройчы перамагаў у аўдыёчарце на Tuzin.fm.

Кліп здымаўся ў Кіеве, дзе жывуць усе ўдзельнікі гурта. «Вельмі задаволеныя вынікам — кліп атрымаўся рокавы, у ім пульсуе нэрв цалкам адпаведна песьні. Мне даўно хацелася відэа, дзе граюць музыкі. Нічога ня маю супраць сюжэтных кліпаў, але не хапала мне гітар і барабанаў. Мы ж музыкі — мы любім усю гэтую эстэтыку», — сказаў парталу Tuzin.fm з нагоды прэм’еры лідэр каманды Ян Маўзэр.

Рэжысэрам роліку стаў Аляксей Александровіч, а здымалі відэа на студыі F2F. У Яна не паўстала праблемы з рэквізітам і выканаўцам адпаведнай ролі, бо бубнач гурта зьяўляецца дырэктарам адзінай ва Ўкраіне школы маршавых барабанаў Drum Art. Кліп на «Сеяць вецер» Маўзэр называе магчымасьцю пазнаёміцца з удзельнікамі гурта. Неўзабаве яны будуць прадстаўленыя ў суполцы каманды.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: