4250 / 1
25.03.2014

Віталь Гуркоў адмовіўся ад удзелу ў тэлероліку на песьню «Ня быць скотам» (відэа)

Тэлеканал «Белсат» да Дня Волі зьняў кліп на песьню гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Паводле задумы роліка, замест Cяргея Міхалка і Паўла Булатнікава песьню «Ня быць скотам» на верш Янкі Купалы сьпяваюць вядомыя дзеячы культуры і спорту. У кадры можна пабачыць тэлевядучага Сяргея Філімонава, культуроляга Максіма Жбанкова, мастацтвазнаўцу Сяргея Харэўскага, баскетбаліста Аляксандра Куля, журналістаў Алеся Залеўскага, Сьвятлану Калінкіну, Кацярыну Кібальчыч, Аляксандра Баразенку, блогера Яўгена Ліпковіча, сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.

У здымках кліпу ўзяў удзел таксама Віталь Гуркоў, але неўзабаве гэты варыянт відэа быў выдалены зь сеціва. У адцэнзураванай вэрсіі спартоўца ўжо няма. Як стала вядома Tuzin.fm, славуты на ўвесь сьвет тайбаксэр вымушаны быў адмовіцца ад удзелу ў роліку, бо ня хоча блытацца з палітыкаю. Сам Віталь ад камэнтароў на гэты конт адмаўляецца.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    26.03.2014 / 13:27

    Віталь Гуркоў зьмясьціў свой камэнтар з гэтай нагоды на старонцы ў ФБ:
    "Учора ў інтэрнэце з’явіліся крытычныя артыкулы наконт таго, што я ў апошні момант адмовіўся ад удзелу ў роліку “Белсата” на песню “Не быць скотам”. Тлумачу сваё рашэнне.

    Янку Купалу лічу культавым паэтам, “Ляпісаў” ― топавым беларускім гуртом. Аднак пра поўны змест і пасыл канкрэтна гэтага кліпа я з пэўных прычын даведаўся па факце. Для мяне стала нечаканым, што ў роліку прысутнічаюць некаторыя палітычныя штампы. А канкрэтна “ШОС” (на цішотцы ў аднаго з удзельнікаў). Нікога не асуджаю, але мая справа як спартсмена і публічнага чалавека ― аб’ядноўваць грамадства, а не падзяляць яго. Раблю ўсё магчымае дзеля раскруткі беларускай мовы і культуры , але заўседы быў па-за палітыкай.
    Лічу што дата 25 сакавіка 1918-га года, калі беларусы (ў сённяшнім разуменні гэтага слова) ўпершыню заявілі пра сваю незалежнасць. Так нас вучылі ў школе. Важная падзея для любога майго земляка. Гэта было выключна маё рашэнне. Спадзяюся, што нікога з маіх сяброў і маіх заўзятараў я не пакрыўдзіў.
    Peace and love! ))))"

  • КАМЕНТАВАЦЬ