Гурт «Удалённый доступ» напісаў рок-гімн «Мой край Беларусь» (прэм’ера)
2246 / 2
22.06.2016

Гурт «Удалённый доступ» напісаў рок-гімн «Мой край Беларусь» (прэм’ера)

Менская рок-каманда прэзэнтуе песьню, якую лічыць на сёньня вяршыняй сваёй творчасьці.

Музыкі стварылі гэтую кампазыцыю з патрыятычных памкненьняў. «Мы любім сваю Радзіму, свой народ і сваіх продкаў і напісалі песьню дзеля таго, каб кожны беларус ведаў, што ён здольны быць самым лепшым, каб ён шанаваў сваю гісторыю і ніколі не апускаў рукі», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm аўтар Дзяніс Валенцюкевіч. Музыкі лічаць «Мой край Беларусь» сваім найлепшым творам на сёньня. Яна мае ўвайсьці ў дэбютны альбом каманды, над якім цяпер вядзецца праца.

«Удалённый доступ» гэтым летам адзначыць двухгодзьдзе свайго існаваньня. Музыкі часта выступаюць у менскіх клюбах, былі ляўрэатамі «Безпапсовай прэміі ў кедах». Ставяць за мэту стаць адным зь вядучых рок-гуртоў краіны і дасягнуць прызнаньня за мяжой.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: