Вольскі прэзэнтуе «Псыхасаматыку» ў Вільні. Візы для беларусаў бясплатныя
Новы альбом сьпевака будзе звацца «Псыхасаматыка». Яго жывая прэзэнтацыя адбудзецца ў віленскім клюбе Loftas 3 сьнежня.
Лявон Вольскі зайграе 2-гадзінны электрычны канцэрт разам з нарвэскімі музыкамі, зь якімі супрацоўнічае ад часу альбому «Грамадазнаўства» (2014). На сцэну разам зь ім выйдуць Снорэ Бэргеруд (гітара, ён жа саўнпрадусар дыску), Сындрэ Скее (бубны), гітарыст Б’ёрн Гольмсьленд, а таксама бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.
Грошы на запіс дыска «Псыхасаматыка» зьбіраліся праз краўдфандынг. Выканаўца кажа, што ў праграме будзе восем гучных драйвовых песень і восем лірычных. Пакуль трэк-ліст альбома не абвяшчаецца.
Для гледачоў зь Беларусі, якія зьбіраюцца на канцэрт у Вільню, прадугледжаныя бясплатныя візы.
Бясплатная віза (бяз консульскага збору) з тэрмінам дзеяньня з 2 да 4 сьнежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакумэнты на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Мінску (бясплатна) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 эўра). Парадак разгляду візавых хадайніцтваў спрошчаны, таму даведкі зь месца працы/навучаньня, пацьверджаньні платаздольнасьці не патрабуюцца. Рэкамэндуецца рэгістравацца на падачу дакумэнтаў да набыцьця квіткоў. Пакрокавая інструкцыя — тут. Квіткі каштуюць 65—110 рублёў.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ