Gods Tower перанес свой канцэрт у Гомелі. Каб не канфліктаваць з Brutto
Канцэрт славутага мэтал-гурта, прысьвечаны 20-годзьдзю іх альбома «The Turns», перанесены з 29 кастрычніка на 19 лістапада.
Канцэрт Gods Tower меркавалася правесьці 29 кастрычніка ў гомельскім цэнтры культуры. У гэты ж час у Палацы культуры зьбіраецца даць свой першы канцэрт на Радзіме гурт Brutto. Гомельскія музыкі прынялі рашэньне саступіць дарогу Міхалку і кампаніі. «Мы ня хочам спрачацца зь Міхалком за аўдыторыю. Мы надта паважаем яго гурт, для таго, каб ісьці на якісьці канфлікт. Таму і прынялі рашэньне перанесьці свой канцэрт», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm лідэр Gods Tower Лэсьлі Найф. Музыка кажа, што сам з задавальненьнем паслухаў бы Brutto ўжывую, хоць і не да канца пэўны ў тым, што іх канцэрт адбудзецца.
Арганізатары канцэрту Gods Tower у Гомелі паведамляюць, што ўсе раней набытыя квіткі будуць дзейсныя 19 лістапада або могуць быць вернутыя ў касы ГЦК. Падрабязнасьці — у сустрэчы.
Яшчэ: Brutto ў Гомелі: быць або ня быць
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ