Багдановіч, Барадулін і Разанаў загучалі ў фры-джазе (аўдыё)
1855 / 0
01.11.2016

Багдановіч, Барадулін і Разанаў загучалі ў фры-джазе (аўдыё)

Музыка Віктар Сямашка выдаў альбом «Logos Spermatikos» у шасьці частках. У яго ўвайшлі вершы, начытаныя пад экспэрымэнтальную музыку.

Віктар Сямашка ды яго паплечнікі чытаюць пад музычную імправізацыю як свае вершы, так і абраныя творы ўлюбёных паэтаў — Вацлава Ластоўскага, Максіма Багдановіча, Алеся Пруднікава, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава. Гучаць таксама пераклады на беларускую Пятра Мамонава і нават кыргыскія казкі. «Гэтыя запісы зробленыя ў самых розных месцах Беларусі на канцэртах нашай кумпаніі. Яны ўсе розныя, стылёвы роскід — ад фры-джазу й эмбіенту да авангардовага гіп-гопу й гард-кору», — кажа Віктар.

«Logos Spermatikos» складаецца з шасьці частак. Увесь альбом даступны для праслухоўваньня і спампоўваньня на старонцы праекту на Bandcamp. Музыкі абяцаюць працяг.

Tuzin.fm