«Краджа золата»: «Прэч каменнасьці ўсе і жалезнасьці!» (прэм’ера)
2805 / 0
02.11.2016

«Краджа золата»: «Прэч каменнасьці ўсе і жалезнасьці!» (прэм’ера)

Праект Віктара Лупасіна нагадвае пра сябе новай песьняй «Дзень Незалежнасьці».

Фіналіст конкурсу «Засьпявай 3.0», паэт Віктар Лупасін акрамя ўласна сольнай музычнай творчасьці мае поп-трэш праект «Зеленахвостыя», а таксама гурт «Краджа золата». Каманда гэтая ўтварылася ў 2005 годзе, праз год прэзэнтавала першы альбом «Г1» у стылістыцы панк-року. З тых часоў калектыў перажыў некалькі зьменаў складу і стылю. Цяпер «Краджа» складаецца з Віктара Лупасіна (вакал) і Марыі Дзямко (вакал).

Новую песьню «Краджа золата» падрыхтавалі для стужкі «Партызан-фільм». «Але апынулася яна надта папсовай для фільму. Таму мы прэзэнтуем яе асобна на Тузін.фм усім аматарам якаснай поп-музыкі на беларускай мове!» — кажа Віктар.

Яшчэ: Віктар Лупасін: «Хачу стаць беларускім Мэркюры, але Браянаў-Джонаў-Роджараў побач няма»

Tuzin.fm