
Tom and Trey прысьвяцілі сынгл самым пасьпяховым беларусам (аўдыё)
Праект, які яднае двух беларускіх рэпэраў з Арабскіх Эміратаў і ЗША, прэзэнтаваў самотнік «Першы».
На стварэньне гэтага трэку Tom and Trey натхніў беларускі сусьветны прарыў апошніх гадоў. «Мы абодва з Маладэчна, і добры густ да музыкі мы прышчапілі сабе менавіта там. Цяпер, калі мы далёка, то рэальна разумеем, што нашы землякі шнараць у шмат якіх рэчах круцей за астатніх. Вы паглядзіце што адбываецца: Алексіевіч атрымала Нобэлеўскую прэмію, Kienjuice сталі віцэ-чэмпіёнамі сьвету па брэйк-дансе, Tony Fadd намінаваны на „Грэмі“, Ліза Маляўка ў тройцы найлепшых бармэнаў сьвету, беларускія музыкі езьдзяць з турамі па ЗША, нашы спартоўцы атрымліваюць мэдалі на чэмпіянатах і Алімпіядах. Слухайце, ці гэта ня супэр? Усім тым, хто сапраўды варты звацца Першым, мы і прысьвячаем свой новы твор», — кажа Speaker Trey.
Tom and Trey і надалей зьбіраюцца пісаць беларускамоўныя трэкі. Хлопцы абяцаюць даваць «сусьветны гук і крыху менш памылак на роднай мове».
Яшчэ: Tom And Trey пра самотнік «Крэмль»: «Мы падкпілі зь беларускамоўных рэпэраў» (аўдыё)
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ