Дар’я Кадамская: «Сэнс прэвалюе над якасьцю» (прэм’ера lo-fi відэа)
1408 / 0
17.11.2016

Дар’я Кадамская: «Сэнс прэвалюе над якасьцю» (прэм’ера lo-fi відэа)

Гурт «Бабэобі» прадставіў відэаўвасабленьне песьні «Сон-трава» з альбому «Шапіто».

Кліп лідэрка «Бабэобі» Дар’я Кадамская зьняла разам з Андрэем Дубініным. Відэа зробленае мінімальнымі сродкамі і з наўмысна кепскім гукам, у тым і палягае ідэя. Сьпявачка адзначае, што з дапамогай андроіда, якія запаланілі чалавечую прастору, ёй хацелася зрабіць нешта блізкае да мастацкага выказваньня. «Гэтыя фоткі на тэлефоне распавядаюць жыцьцё чалавека ў дні дзіцяці, а апошні здымак-кадар — як гімн каханьню. Мы называем гэты кліп lo-fi. Гэта як зь песьнямі Ягора Летава, запісанымі ў хатніх умовах. Сэнс прэвалюе над якасьцю», — адзначае Дар’я. Яна мяркуе, што гэтая праца спадабаецца тым, хто ўмее разважаць, асабліва прыхільнікам Андрэя Таркоўскага.

Сама сьпявачка апошні год актыўна піша вершы і зьбіраецца паступаць у Літаратурны інстытут у Маскве.

Яшчэ: Альбом песень-сноў ад Дарі Кадамскай (+прэмера дэбютніку!)

Tuzin.fm