Новы рэкорд «Ляпісаў»
Он-лайн трансьляцыю канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкі» паглядзелі 120 000 унікальных карыстальнікаў. Гэта абсалютны рэкорд у беларускім інтэрнэце.
Канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў віленскай Siemens Arena 30 лістапада сабраў аншляг — 11 000 гледачоў. Яшчэ 120 000 чалавек назіралі за дзеяй праз інтэрнэт. Трансьляцыю ладзіў Tut.by, празь беларускі партал трансьляцыю вялі таксама шэраг іншых буйных інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку замежныя Delfi.lt, Planeta.ru, Open.ua. Паводле статыстыкі арганізатараў он-лайну, канцэрт «Ляпісаў» глядзелі ў 20 краінах сьвету.
Прадусар гурта Яўген Калмыкоў, камэнтуючы гэтыя неверагодныя лічбы, зазначыў, што гэта агульны посьпех, які стаў магчымым дзякуючы ўсім цікаўным і неабыякавым.
Цяпер рыхтуецца відэавэрсія віленскага канцэрту беларускай каманды. Таксама да 6 сьнежня на мэйл media@tutby.com кожны з тых, хто назіраў за выступам, можа даслаць фота і відэа з канцэрту альбо з прагляду відэатрансляцыі. Найлепшыя зь іх трапяць у відэавыданьне, а іх аўтары будуць адзначаныя падарункамі.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ