Бубен, Байсан і Нарушэвіч прэзэнтавалі сынгл пра «код адсутнасьці» — «+375» (аўдыё)
Музыка і паэт Алесь Плотка, электроншчык Улад Бубен і лідэр гурту «Князь Мышкін» Леанід Нарушэвіч рыхтуюць сумесны альбом.
Трэк «Plus375» анансуе будучы сумесны альбом «Bulbahuana», рэліз якога плянуецца на вясну 2017-га. Задума праекту — аб’яднаць творцаў трох пакаленьняў, кожны зь якіх ужо мае свой стыль: у электроніцы, у музычнай імправізацыі, у паэзіі. «Ідэйна „Plus375“ — гэта такі штрафбат творцы, калі ў паплечнікаў вылазяць рылы з-пад масак і яны стаюць заградатрадам за сьпіной, прымушаючы пераацаніць дабро і зло, ворагаў рэальных і ўяўных», — тлумачыць аўтар твору Алесь «Байсан» Плотка.
Прэм’ера трэку адбылася ў этэры ўкраінскай інды-станцыі «Аристократы» з ініцыятывы яе стваральніка — рэжысэра Яраслава Ладыгіна. У апытанцы наконт таго «даваць адлуп» ці «песьціць» гэты трэк, рэакцыя слухачоў была збольшага станоўчая.
На аўдыёканале Байсана даступны таксама для праслухоўваньня другі трэк з будучага рэлізу — ангельскамоўны «You». Пачуць трыё ўжывую можна 17 сьнежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва ў Менску ў межах акцыі «Лябірынты паразуменьня».
Яшчэ: Bajsan&Бубен. Сусьветны прарыў беларускага ямб-н-басу
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ