Ад Купалы да Плоткі. Выйшла складанка на вершы беларускіх паэтаў (аўдыё)
Праект «Паэты жывуць у песьнях» стаў магчымым дзякуючы «Арт-сядзібе». Быў абвешчаны набор твораў беларускіх музыкаў, напісаных на вершы беларускіх паэтаў, зь іх абраныя 16 трэкаў.
Песьні не ствараліся адмыслова для ўдзелу ў гэтым праекце. Пераважная большасьць твораў выдавалася раней, як, напрыклад, «Псыхіятрычная» на словы Анатоля Сыса гурту BosaeSonca, «Ерусалім» на Барадуліна ў выкананьні гурту Tesaurus ці «У храме незямным» Натальлі Арсеньневай у выкананьні «Голай манашкі» (тут падпісана проста Фёдарам «Дарафеем» Жывалеўскім). З адкрыцьцяў праекту — «Масква-Вечнасьць» на словы Караткевіча ў выкананьні праекту «Нельга забыць» і «Рыбіна» Рамана Яраша і Цімура Рэйзіса на верш Алеся Разанава, якога вельмі рэдка кладуць на музыку.
Завадатары праекту спадзяюцца на тое, што музыкі паспрыяюць шырэйшаму распаўсюду сапраўднай беларускай паэзіі. Складанка прысьвечаная памяці Рыгора Барадуліна.
Спампаваць адным файлам складанку «Паэты жывуць у песьнях» можна па гэтай спасылцы.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ