Скрыпачка Vuraj заснавала электронны праект і запісала песьню з вакалістам Re1ikt (аўдыё)
Наста Папова прэзэнтуе на Tuzin.fm песьню «Салавейка» свайго праекту Sneguole.
Ідэя сольнага праекту Насты — сынтэзаваць жывыя інструмэнты ды скарыстаць элемэнты акадэмічнай музыкі з электроннымі. «Пакуль зарана казаць пра стыль і канцэпцыю, бо зроблены адзін твор. Я шукаю новае гучаньне і спрабую сябе ў розных музычных увасабленьнях», — распавядае музыка. Яна кажа, што першапачаткова не плянавала працаваць з народным сьпевам, але пачула ад лідэра Vuraj Сержука Доўгушава песьню «Салавейка», якую ён запісаў на Палесьсі, і вырашала даць ёй другое жыцьцё. «Мне спадабалася яе мэлёдыка і тэма безвыходнасьці, адзіноты, якую я там пачула. Трэба быў той чалавек, які здолеў яе выканаць з адпаведным адчуваньнем», — апавядае Наста. У пошуках такога чалавека яна сышлася з Уладзімерам Казловым з гурту Re1ikt, які запісаў вакальную партыю для дэбютнага трэку Sneguole.
Наста Папова мае намер далей працаваць на полі сынтэзу жывога ды электроннага гучаньня. Але пакуль не бярэцца сказаць, ці працягне экспэрымэнт з фолькам.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ