За канцэрт бяз згоды ідэолягаў штраф да 2000 эўра
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла 22 лістапада ў першым чытаньні законапраект «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў».
Паводле яго ўводзіцца адміністрацыйная адказнасьць за арганізацыю і правядзеньне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, калі яно праведзена без узгадненьня зь мясцовымі ўладамі, — паведамляе БЕЛТА. Да гэтага Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №257 ад 5 чэрвеня 2013 згодна зь якім былі вернутыя гастрольныя пасьведчаньні.
Штраф за правядзеньне канцэрту без гастрольнага пасьведчаньня складзе да 10 базавых адзінак для фізычных асобаў (блізу 100 эўра), для ІП — ад 5 да 10 базавых, а для юрыдычных асобаў — ад 10 да 200 базавых (больш за 2000 эўра).
У Менску выдачай гастрольнага пасьведчаньня займаецца Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму. Тuzin.fm атрымаў якраз сёньня такі дакумэнт за подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня Сяргея Хільмана на канцэрт «Героі году». Папярэджваецца таксама, што да выдачы пасьведчаньня арганізатары ня маюць права рэклямаваць сваё мерапрыемства.
Tuzin.fm












КАМЕНТАВАЦЬ