Антось Звычайны: «Ты простая шлюха, якіх яшчэ шмат…»
Беларускамоўны рэпэр з Ваўкавыску пахваліўся апошнім плёнам сваёй працы — трэкам пад назвай «Верасень».
Выканаўца тлумачыць, што тэматыка твору для яго неўласьцівая. Напісаны ён пад уражаньнем ад няўдалага каханьня, таму і эмоцыі ў ім такія супярэчлівыя. Наогул жа праца атрымалася хутчэй экспэрымэнтальнай. «Верасень» запісвалі на студыі Black Rec, музыку да яго напісаў гарадзенскі бітмэйкер Laks. Паслухаць сынгл Антося можна на старонцы лэйбла MZ Records, які апякуецца маладымі беларускамоўнымі рэпэрамі.
Антось Звычайны пачынаў у рэп-фармацыі Old’s Cool Band з Ваўкавыску. Дэбютаваў у 2012 годзе, калі прэзэнтаваў мікстэйп «У актыўным пошуку». Выканаўца вырашыў чытаць рэп па-беларуску, бо на яго думку, гучыць яно куды цікавей, чым па-расейску.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ