
WhiskeyJamBand. Блюз гэта цяжка (прэм’ера)
Гурт зь Менску WhiskeyJamBand прэзэнтаваў дэбютны альбом «Voheń», у які ўвайшлі 9 кампазыцыяў у трэш-блюз стылістыцы.
У рэліз увайшлі як аўтарскія творы, так і кавэры на вядомыя блюзавыя творы і нават на Depeche Mode. Удзельнікі гурту Павал Бялінскі (бубны, голас) і Сяргей Драсьвянскі (гітара) кажуць, што яны натхняліся прыкладам як блюзавых выканаўцаў пачатку XX стагодзьдзя, такіх як Лэдбэлі, Гаўлін Ўулф, Робэрт Джонсан, так і сучасных выканаўцаў блюзавых кірункаў — Black Keys, Black Pistol Fire, Джэк Ўайт, а таксама сваіх паплечнікаў з Амэрыкі Left Lane Cruiser і 20 Watt Tombstone, якія цьвердзяць, што блюз — гэта сапраўды цяжка. «Мы скарысталі брудную і цяжкую слайд-гітару, узмацнілі бубнамі, а да ўсяго дадалі рок-арган ды гармонік, у чым нам дапамаглі Ігар Булава і Віталь Валошын. Так атрымаўся трэш-блюзавы альбом», — распавядае Павал Бялінскі.
Альбом запісваўся у Менску на студыі Live Sound. Вокладку да яго зрабіў Максім Піліпейка. Жывая прэзэнтацыя заплянаваная на 18 студзеня ў менскім бары «Doodah King». Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.
Яшчэ: «Віскіджэм»: «Трэш-блюз – калі добраму чалавеку дрэнна, але сёньня гэта скончыцца»
Tuzin.fm, фота Максіма Піліпейкі
КАМЕНТАВАЦЬ