3049 / 0
06.12.2013

Пераможцы GBOB-Беларусь перапелі «Цуд на Каляды» (відэа)

Гурт Inomarki выканалі песьню Аляксандра Памідорава з праекту «Сьвяты вечар».

Пераможцы сёлетняга беларускага адбору на фэстываль Global Battle of the Bands вырашылі перасьпяваць «Цуд на Каляды» па-свойму ў межах тэлешоў «Зорны рынг» на тэлеканале СТВ. Выйшла вельмі цікавая вэрсія, якая да ўсяго была ўзгодненая з аўтарам і выканаўцам арыгіналу Аляксандрам Памідоравым. Музыка зазначыў, што выкананьне было афіцыйна ўзгодненае зь ім ды падзяліўся ўражаньнямі на сваёй старонцы ў Facebook: «Вельмі мне гэта ага! Тэкст толькі дакладней зьняць бы. Але гэта паправім. Трэці куплет асабліва „спліноўскі“ выйшаў. Класны жывак».

Tuzin.fm