![Алесь Мікус з Eizva узяўся за стварэньне мантраў (аўдыё)](/images/3694_zhamerun_240x240.jpg)
Алесь Мікус з Eizva узяўся за стварэньне мантраў (аўдыё)
Колішні лідэр гурту «Крывакрыж» прэзэнтаваў самотнік свайго новага праекту Eizva пад назваю «Gam Gabija».
Кампазыцыя прысьвячаецца багіні Агня і ў ёй усяго два словы: «Гам», гэта старажытны заклік, з дапамогай якога клікалі багоў, ды «Габія» — уласна імя багіні. «Твор знаходзіцца на мяжы мастацтва і рэлігійнасьці, — тлумачыць лідэр Eizva Алесь Мікус. — Запісаны ён такім чынам, каб яго можна было слухаць на паўторы. Разьлік на тых, хто хоча трапіць у глыбіні тутэйшай рэлігійнасьці. Зразумела, не хрысьціянскай, але і не славянскай. Яшчэ ранейшай — балцкай».
Алесь кажа, што з дапамогай свайго праекту хоча даць імпульс, параўнальны з тым, які даў папярэдні ягоны праект: «Калі выйшаў альбом „Крывакрыжу“, то мне казалі: урэшце, мы займелі нашы тутэйшыя мантры. Праз амаль 10 гадоў вяртаюся да патрэбы даць імпульс гэтай тэме, але ўжо па-іншаму», — кажа Алесь. Ён думае стварыць цэлы цыкль такіх мантраў, якія, быць можа, укладуцца ў цэлы альбом.
Яшчэ: Алесь Мікус прэзэнтаваў новы праект Eizva ў дзень адзінства балтаў
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ