
Дэбют «анархічна-рамантычнага брутальнага аркестрыку» (прэм’ера)
Гурт «аРБа» на чале з паэтам і музыкам Алесем Емяльянавым прэзэнтаваў дэбютны самотнік.
«Вясна» — дэбютная песьня каманды. Але гісторыя «аРБа» налічвае шэсьць гадоў. Музыкі сабраліся разам у 2011-м, але праз два гады актыўнасьці згарнулі сваю дзейнасьць. Як высьветлілася неназаўжды. Сёлета гурт аднавіўся і запісаў першы самотнік. «З радасьцю дзелімся з вамі цёплай, звонкай і сонечнай песьняй. Слухайце і натхняйцеся на пазытыў, сьпявайце разам з намі. Вясна прыйшла!» — кажа наведнікам Tuzin.fm лідэр каманды Алесь Емяльянаў. Разам зь ім у гурце задзейнічаныя Аляксандар Валькоў (бас), Натальля Кавалёва (мандаліна, домра). У запісе песьні таксама бралі ўдзел Аляксандар Фок (бубны), Валер Кетрыс (труба).
Назву свайго гурту Алесь расшыфроўвае, як «анархічна-рамантычна брутальны аркестрык», а стыль вызначае, як «поп-рок-фольк». Сачыць за навінамі «аРБа» можна праз афіцыйную суполку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ