2504 / 1
26.12.2013

Макс Корж — музыка году па вэрсіі «Нашай Нівы»

Газэта «Наша Ніва» назвала выканаўцу з Лунінцу найлепшым музыкам 2013 году.

«Ён нікога не заклікае на барыкады, ён прапануе моладзі „жыць у кайф“, а калі нешта не ўдаецца, то „неба дапаможа нам“. І такія лёзунгі знаходзяць водгук», — тлумачыць свой выбар найстарэйшая беларуская газэта. Журналісты канстатавалі, што Корж стаў першым беларускім музыкам, хто сабраў аншляг на «Мінск-Арэне» ды выказалі спадзеў, што Макс вернецца да беларускамоўнай творчасьці, зь якой пачынаў.

Пра шлях да посьпеху рэпэра з Лунінцу распавядаў нядаўна Tuzin.fm. «Корж беларускі» стаў самым чытаным матэрыялам ад моманту перазапуску нашага парталу.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ: