«Ляпіс Трубяцкі» прапануе абыйсьціся бязь сьлёз (апытанка!)
Абвешчаны ўсе даты самага кароткага туру беларускага гурта ў яго гісторыі.
Тур пад назвай «Клоуна нет — Happy End Tour» будзе складаецца ўсяго з чатырох канцэртаў — у Маскве (22 жніўня), Вільні (23 жніўня), Кіеве (26 жніўня) і Санкт-Пецярбургу (28 жніўня). Абвешчана, што пасьля гэтых выступаў, 1 верасьня 2014 году, «Ляпіс Трубяцкі» афіцыйна спыняе сваё існаваньне. Акром адзінага відэа на гэтую тэму, ані Сяргей Міхалок, ані прадстаўнікі гурта ніякай інфармацыі на гэты конт не даюць. Цікава, што відэа было першапачаткова дададзена ў разьдзел «гумар», але потым перамешчанае ў разьдзел «музыка». Аднак, прэс-аташэ гурта ў Беларусі Зьміцер Безкаравайны афіцыйна пацьвердзіў Tuzin.fm інфармацыю пра распад гурта. Што будзе пасьля 1 верасьня пакуль невядома.
Прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў з нагоды разьвітальных канцэртаў заявіў, што гурт «спадзяецца абыйсьціся бязь сьлёз» і заклікаў тых, што прыйдзе на выступы Міхалка з кампаніяй настроіцца на пазытыў.
Цікава, што беларускім наведнікам канцэрту «Ляпісаў» у Вільні дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы ізноў прапануецца бясплатная віза, як тое было зь леташняй прэзэнтацыяй праграмы «Грай». Падрабязнасьці на гэты конт можна дазнацца ў арганізатараў зь беларускага боку на сайце альбо праз тэлефоны інфалініі +375 33 655-55-96; +375 29 655-55-96, +375 17 395-05-65.
Апытанка Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ