Хаменка абвесьціў прыз за найлепшы карнавальны касьцюм (відэа)
Лідэр гурта «Палац» задумаў зрабіць канцэрт-карнавал і абяцае ўзнагароду за самы прыгожы сьвяточны строй.
«Традыцыя каляднага карнавалу, сьвяточнага маскіраваньня, на жаль, захавалася ў Беларусі толькі ў вясковым асяродзьдзі. Відавочна, што гэтую традыцыю трэба адраджаць. І адраджаць у сучасных, гарадзкіх, клюбных умовах», — упэўнены Алег Хаменка. Сапраўдны беларускі карнавал мяркуецца правесьці якраз на канцэрце гурта «Палац» 6 студзеня ў клюбе Re:Public. Музыка прапануе закласьці новую традыцыю ды запрашае ўсіх прыходзіць у сьвяточных строях абсалютна адвольнага фармату — кожны вольны апрануцца так, як толькі дазволіць яго фантазія.
За найлепшы сьвяточны касьцюм вечару Хаменка абяцае грашовы прыз у памеры 1 000 000 беларускіх рублёў.
Сьвяточную атмасфэру 6 студзеня ў Re:Public будуць ствараць гурты «Альтанка», Guda, «Ветах», «Літы талер», а разынкай вечара будзе вялікі сольны канцэрт гурта «Палац».
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ