727 / 0
28.10.2020
Удзельніка гурта «Незабудкі» адлічваюць з універсітэта
Вакаліста мінскага гурта «Незабудкі» адлічваюць з Універсітэта культуры пасля студэнцкай акцыі. У адказ на гэта калектыў выпусціў кліп у падтрымку беларусаў.
Павел Сакалоў - вакаліст сталічнага гурта «Незабудкі», якая існуе ўжо два гады. А яшчэ ён вучыцца на культуролага-мэнэджэра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Але хлопец даведаўся пра тое, што яго адлічваюць.
«Незабудкі» выпусцілі ролік на песню «Новая зямля» - у знак салідарнасці з беларусамі. «Страху больш няма», - спяваюць музыкі ў кампазіцыі.
- Мы бралі ўдзел у студэнцкай акцыі, прайшліся па паверхах, потым да нас прыйшоў новы рэктар (мы яе ўсё бачылі ў першы раз). Хвілін 30 вялі дыялог. Пасля гэтага мне патэлефанавалі і сказалі, што мяне і яшчэ чатырох хлопцаў тэрмінова выклікаюць у дэканат.
Там студэнтам паведамілі, што іх адлічваюць «за парушэнне статута універсітэта». Паводле словаў Паўла, яму прыгадалі не толькі адсутнасць на парах, але і тое, што ў верасні ён быў заўважаны на студэнцкай акцыі побач з кампусам.
У дэканаце БДУКМ пакуль не змаглі пракаментаваць сітуацыю Сакалова. Інфармацыя пра гэта з'явіцца тады, калі рэктар падпіша загад аб адлічэнні, сказалі ў установе.
Тэгi:
за тыдзень
за месяц
За ўвесь час
60323 / 16
10.02.2014 /
Dzieciuki
57951 / 3
13.01.2015 /
Ляпіс Трубяцкі
57316 / 34
02.04.2015
49729 / 0
27.10.2017
25532 / 1
19.07.2019 /
Zabelov Group
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
68247 / 1
30.12.2015 /
Зьміцер Вайцюшкевіч
57204 / 26
03.03.2015 /
Андрэй Макарэвіч (Андрей Макаревич)
53927 / 1
12.09.2014 /
Brutto
52288 / 14
17.04.2014 /
MAMA
36354 / 0
26.09.2017 /
Akute
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
53959 / 2
11.09.2014 /
Dzieciuki
47246 / 0
26.09.2013 /
Naviband
43986 / 0
24.10.2013 /
Hurma
35047 / 0
24.08.2017 /
Лявон Вольскі
33774 / 0
24.08.2017 /
Hurma












КАМЕНТАВАЦЬ