
1939 / 0
09.11.2020
Эрык Арлоў-Шымкус: "Для сілавікоў няважна, хто ты"
Эрык Арлоў-Шымкус — купалавец, музыка гуртоў Harotnica mix і Luty Sakavik. Пры затрыманні яго збівалі дубінкамі і памячалі маркерам, у камеры адключалі ацяпленне. З Акрэсціна ён выйшаў у статусе падазраванага па крымінальнай справе.
Эрыка затрымалі на маршы 25 кастрычніка. А 18-й гадзіне ён быў на вуліцы Арлоўскай, калі пачаліся выбухі.
«Мы пабеглі хавацца ў пад’езд — нас там было чалавек 15, калі не больш. Адзін мужчына пускаў у кватэру схадзіць у прыбіральню, папіць вады. Мы стараліся ціха стаяць. А пасля ў пад’езд зайшлі жыхары, якія па іншы ідэалагічны бок. У нейкі момант бабуля крыкнула сілавікам: «Яны тут!», — распавядае музыка.
Дубінкай разбілі Эрыкаў тэлефон. На вуліцы яго паднялі за валасы і на левай шчацэ паставілі метку маркерам. У аўтазаку хлопцу прыляцела некалькі тумакоў па галаве.
Купалаўца даставілі ў Цэнтральнае РУУС.
«Калі хтосьці з супрацоўнікаў бачыў маю метку, казаў: о, ну ўсе, ты папаў. Я распавядаў адно — яны надрукавалі зусім іншае. Спрабавалі навязаць, што я біў амапаўца, падсоўвалі такі пратакол. Я, канечне, падпісваць адмовіўся, бо гэта хлусня.
У РУУС час ад часу былі розныя пагрозы, што са мной зробяць амапаўцы. Але на шчасце, больш ніхто не біў», — дзеліцца Эрык.
Пра тое, што пачалі затрымліваць музыкаў, Эрык даведаўся яшчэ на Акрэсціна. Спачатку ўбачыў праз вакенца перадачу для свайго сябра. У апошнія дні ў ізалятары чуў, як хтосьці спявае моцным харавым голасам. У адной з камер, дарэчы, штодзень спявалі дзяўчаты. Некаторыя наглядчыкі ім падыгрывалі: «Давайце «Купалінку».
Музыка ўспамінае, як прэс-служба МУС хацела запісаць з ім пакаяльнае відэа:
«Я ім, мякка кажучы, адмовіў, хоць яны дзве спробы зрабілі. Казаў, што не давяраю ім і гэта не мае ніякага працэсуальнага дачынення да маіх спраў. А яны запытвалі, ці кідаў я камяні».На затрыманні творчай інтэлігенцыі купалавец рэагуе эмацыйна.
Разам з лідарам «Рэха» Андрусём Такіндангам, якога затрымалі 7 лістапада
«Калі знік паэт Строцаў, мяне гэта зачапіла, бо я ведаю, наколькі ён бяскрыўдны чалавек. Для сілавікоў няважна, хто ты — музыка, супрацоўнік кабельных сетак, айцішнік ці менеджар сярэдняга звяна. Для іх мы проста адзінкі.
Тэгi:
за тыдзень
за месяц
За ўвесь час
60300 / 16
10.02.2014 /
Dzieciuki
57932 / 3
13.01.2015 /
Ляпіс Трубяцкі
57269 / 34
02.04.2015
49571 / 0
27.10.2017
25508 / 1
19.07.2019 /
Zabelov Group
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
68163 / 1
30.12.2015 /
Зьміцер Вайцюшкевіч
57176 / 26
03.03.2015 /
Андрэй Макарэвіч (Андрей Макаревич)
53903 / 1
12.09.2014 /
Brutto
52254 / 14
17.04.2014 /
MAMA
36308 / 0
26.09.2017 /
Akute
за тры месяцы
за год
За ўвесь час
53931 / 2
11.09.2014 /
Dzieciuki
47209 / 0
26.09.2013 /
Naviband
43969 / 0
24.10.2013 /
Hurma
35027 / 0
24.08.2017 /
Лявон Вольскі
33757 / 0
24.08.2017 /
Hurma
КАМЕНТАВАЦЬ