«Каб згінуў крамлёўскі шайтан»: Сокалаў-Воюш напісаў новую песьню (прэм’ера)
Славуты беларускі бард адгукнуўся на падзеі ў Крыму новай песьняю.
Твор атрымаў назву «Крым». «Расея, уварваўшыся ў Крым, перакройвае чужыя межы, што ставіць пад пытаньне межы самой Расеі», — кажа музыка, прадстаўляючы кампазыцыю, якую ён даслаў у рэдакцыю Tuzin.fm. Сяржук блізка да сэрца ўспрымае тое, што цяпер дзецца ва Ўкраіне: «Па-першае, украінцы нашы браты і любая агрэсія супраць іх — гэта агрэсія і супраць нас. Па-другое, Крымскае ханства стварыў Вітаўт і таму мы маем сваю частку адказнасьці за гэтую зямлю і свой да яе сантымэнт. Па-трэцяе, тое, што робіць там Расея пярэчыць прынцыпам цывілізаванага сьвету XXI стагодзьдзя». Сокалаў-Воюш адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай плыні ў бардаўскай песьні. Апошні яго альбом «Песьні лісоўчыкаў» выйшаў у 2006 годзе.
Агрэсіўныя дзеяньні Расеі супраць Украіны асудзілі таксама шэраг знаных расейскіх музыкаў. Максім Леанідаў, Барыс Грабеншчыкоў, Юры Шаўчук і Вячаслаў Бутусаў запісалі з гэтай нагоды адмысловы відэазварот.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ