2162 / 0
21.01.2014

Pet Nihil запісаў новы альбом у дзьвюх вэрсіях (спампаваць)

Гарадзенская панк/гард-кор група Pet Nihil выдала новы альбом. Папярэдні альбом у гарадзенцаў выходзіў ажно дзевяць гадоў таму.

Альбом завецца «Spit» («Плявок»). Унікальны ён перадусім тым, што выдадзены ў дзьвюх вэрсіях. Да падобнай практыкі каманды зь Беларусі зьвяртаюцца вельмі рэдка. Дыск запісаны па-расейску для постсавецкіх краінаў і па-ангельску для астатняга сьвету. Да слова, беларускай мовы каманда не выракаецца. Яна мае ў рэпэртуары беларускамоўныя песьні і ў будучыні мяркуе сёе-тое запісаць.

Музыкі кажуць, што рэліз адлюстроўвае іх асноўныя ідэі — свабоду асобы і выбару. Як заявіў лідэр гурта Юры Лакціёнаў у нядаўнім інтэрвію Tuzin.fm.: «Новы альбом — наш плявок у пысу тым, хто гэтага заслужыў, тым, што робіць гэты сьвет горшым». Праўда ад ранейшай творчасьці Pet Nihil праца адрозьніваецца істотна, як у пляне гучаньня, так і стылю.

Запісваўся матэрыял у польскай студыі «No Fear Records». У падтрымку рэлізу гурт зьбіраецца даць канцэрты ў Польшчы і Беларусі.

Спампаваць рэліз можна на афіцыйным сайце групы.

Tuzin.fm

Тэгi: