2405 / 0
23.01.2014

Лявон Вольскі пра падзеі ў Кіеве: «Яны нас не перамогуць»

Сьпявак выказаў словы падтрымкі ўкраінцам.

Лявон Вольскі такім чынам адрэагаваў на падзеі ў Кіеве: «Яны хочуць стабільнасьці. Каб усё было, як учора. Заўсёды. Каб заўтра было, як учора. І пазаўтра. Калі нехта парушае звыклы парадак рэчаў, гэта вораг. Ён хоча адняць, забраць, парушыць. За гэта яго можна і варта забіць. За замах на выгоды. На малаплатную працу. На перасвараную сям’ю. На п’яную лазьню раз на месяц зь сябрамі. На сьвятое. — піша сьпявак на сваёй старонцы ў Facebook. — І справа нават ня ў гэтай спробе замаху. А проста ўсе мусяць жыць вось так. Так, як яны. У вечным учора. У цёплым сьмярдзючым сонным балоце… І не вылузвацца, бо навошта? Трымайцеся, Браты і Сёстры! Мацуйцеся! Яны нас не перамогуць! Слава Україні!»

Пры канцы сьнежня 2013 Вольскі разам з гуртом «Крамбамбуля» даў канцэрт на Эўрамайдане.

Tuzin.fm