«Вольнае паветра» карэктуе фармат і дату правядзеньня
Арганізатары абвесьцілі дату правядзеньня сёмага па ліку фэсту новага этна «Вольнае паветра».
Сёлета фэст адбудзецца 5 ліпеня. Раней «Вольнае паветра» адбывалася пры канцы лета, але цяпер дату ссунулі бліжэй да Купальля. Крыху зьмяняецца і музычны фармат. Арганізатары адыходзяць ад ска- ды балкан-біту ды зьвернуць большую ўвагу на каранёвую беларускую культуру. Лайн-ап пакуль не называецца. «Мы хочам абвесьціць спачатку конкурс на найлепшую афішу і найлепшае фота, зробленае ў Шаблях і паступова прадстаўляць самыя годныя ілюстрацыі разам з удзельнікамі фэсту. У траўні пра ўсё дазнаецеся», — тлумачыць адзін з арганізатараў фэсту Зьміцер Шаўчук.
«Вольнае паветра — 2014» пройдзе ня толькі на хутары Шаблі. Мяркуецца зрабіць некалькі пляцовак уздоўж ракі Буянка між якімі маглі б перамяшчацца гледачы каб браць удзел у старажытных абрадах.
Квіткі на фэстываль ужо ў продажы. Кошт уваходу — 130 000 руб.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ