Navi выклалі дэбютны альбом (аўдыё)
2414 / 3
25.01.2014

Navi выклалі дэбютны альбом (аўдыё)

Намінанты на прэмію «Героі году-2013» у катэгорыі «Дэбют» выдалі свой першы альбом.

Дуэту Navi яшчэ няма і году, але матэрыялу ў музыкаў больш чым дастаткова. У дэбютны дыск «Лови» ўвайшлі 10 трэкаў, якія былі створаныя на самым пачатку існаваньня праекту ўвесну 2013-га і ўвесь гэты час даводзіліся да ладу ў студыі. У тым ліку трэк «Абдымі мяне», кліп на які прынёс Navi вядомасьць. Гэтае відэа было прызнанае найлепшым кліпам 2013 году па вэрсіі Tuzin.fm.

Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук вырашылі выкласьці ў сеціва восем трэкаў, а яшчэ два (у тым ліку і новую беларускамоўную кампазыцыю) прыхаваць для CD-выданьня. 

У Navi ўжо зьбіраецца матэрыял для другога альбому. Арцём і Ксенія кажуць, што ён можа атрымацца не такім рамантычным і ўзьнёслым, як дэбютнік.

Tuzin.fm

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • bulbanik / адказаць
    27.01.2014 / 23:54

    альбом нават больш салодкі, чым халва.
    вельмі шмат лірыкі. на аматара

  • Novicam Group
    Novicam Group / адказаць
    27.01.2016 / 19:39

    А дзе ж пампаваць?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.01.2016 / 21:35

    Спампаваць ужо няможна, спасылка непрацоўная. Затое можна паслухаць, дадалі плэер.

  • КАМЕНТАВАЦЬ