5049 / 0
31.03.2014

Zenon прадставіў украінска-беларускамоўны трэк «Верым, можам, пераможам» (відэа)

Беларускі рэпэр прадставіў свой новы твор, прысьвечаны падзеям ва Ўкраіне.

Як і ўсе ранейшыя творы, выканаўца прадставіў сьвежы трэк на Youtube ў суправаджэньні відэа. «Верым, можам, пераможам» беларускі рэпэр суправадзіў кадрамі, якія зьнялі ўкраінскія дакумэнталісты ў межах праекту «Babylon’13». Zenon выканаў песьню на дзьвюх мовах, каб паказаць, што ў беларусаў, як і ва ўкраінцаў, адныя і тыя мэты ды каштоўнасьці.

Пра выканаўцу, які ўзяў сабе імя Zenon, у сеціве пачулі два гады таму, калі ён запісаў неафіцыйны саўндтрэк да стужкі «Вышэй за неба», а неўзабаве прадставіў самаробны кліп на песьню «Літвіны» з прыпіскай: «Мы Беларусы — Мы гістарычныя Літвіны! Мы жывем на Беларусі — у гістарычнай Літве!». Відэа набрала ў Youtube больш за 20 000 праглядаў. У жніўні 2013 году таямнічы рэпэр прадставіў дэбютную працу. Яна названа «першым беларускамоўным YouTube Video Mix альбомам» і рыхтавалася паўтара году.

«Я хацеў бы аб’яднаць сваімі сьпевамі ўсіх тутэйшых. Я дасягну сваёй мэты калі мае сьпевы загучаць у глямурных слухаўках падлеткаў, у савецкім радыё маёй бабулі і ў чорных джыпах сур’ёзных мужычкоў з бутэрбродамі зялёных у кішэні», — заяўляе выканаўца.

Tuzin.fm

Тэгi: