Dzieciuki ўзялі ўдзел у міжнародным трыб’юце The Pogues (прэм’ера!)
На дзень сьвятога Патрыка выйшаў трыб’ют заснавальнікам кельцкага панку.
Адмыслова для праекту 27 гуртоў з усяго сьвету запісалі свае вэрсіі гітоў The Pogues. Ідэя праекту належыць Уладзімеру «Андрэічу» Кіпелаву з Новасыбірску: «Гэта першы міжнародны трыб’ют айцам кельцкага панку. The Pogues гэтую ідэю ўхвалілі. У ім узялі ўдзел музыкі з ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвэгіі, Інданэзіі, Чэхіі, Славеніі, Італіі, Польшчы, Беларусі, Украіны і Расеі. Самыя знакамітыя п’яныя ірляндзкія баляды эпохі шпілек, падраных пінжакоў і ўзлахмачаных галоваў прагучалі на пяці мовах», — зазначыў Tuzin.fm прадусар праекту.
Зь Беларусі ў трыб’це ўзялі ўдзел тры каманды. Гурт Dzieciuki выканаў «Streams of Whiskey», якая ў вольным перакладзе Андрэя Хадановіча атрымала назву «Не саскочу!». «Crow Dog Clan» перасьпявалі «Oretown», а «Всё_CRAZY» пераклалі на расейскую «My Baby’s Gone».
Альбом можна спампаваць з Bandcamp. У найлепшай якасьці ён даступны для спампоўваньня па гэтай спасылцы.
Tuzin.fm
Увесь трэк-ліст праекту:
01. The Cloves and The Tobacco feat. Cathy Shannon (Інданэзія) - Curse of Love
02. ShamRocks (Украіна) - Wild Unicorns of Kilkenny (Wild Cats of Kilkenny)
03. Dzieciuki (Беларусь) - Не Саскочу! (Streams Of Whiskey)
04. Craicheads (Англія) - Sally MacLennane
05. Craic Haus (ЗША) - A Pair of Brown Eyes
06. Happy Ol' McWeasel (Славенія) - Sunny Side of the Street
07. Middle Class Bastards (Расея) - Big City
08. O'Hamsters (Украіна) - Лiжко Кухулiна (The Sick Bed of Cuchulain)
09. Greenland Whalefishers (Нарвегія) - Birmingham Six
10. Kelush and the Bastards feat. Chris Dutchak (Украіна) - Fairytale of New York
11. Harley McQuinn (Расея) - London Girl
12. Benjaming's Clan (Чэхія) - The House of Gods
13. Dirty Artichokes (Італія) - The Rake at the Gates of Hell
14. Real Blackbeards (Расея) - Солдат и Колдун (Sea Shanty)
15. CRAIC (ЗША) - Sayonora
16. Troty (Польшча) - Bottle of Smoke
17. Forgotten Generation (Інданэзія) - Rain Street
18. Amach (Крым) - Transmetropolitan
19. The Working Class Symphony (Інданэзія) - Fiesta
20. БНД (Расея) - Boys From County Hell
21. The Humble Hooligans (ЗША) - Turkish Song of the Damned
22. Red Box (Расея) - If I Should Fall from Grace with God
23. Rum Rebellion (ЗША) - Boat Train
24. Всё_CRAZY (Беларусь) - Ты ушла (My Baby's Gone)
25. Drunken Fairy Tales (Расея) - Плот Медузы (The Wake of the Medusa)
26. Crow Dog Clan (Беларусь) - Oretown
27. Kozlobar (Расея) - The Battle of Brisbane
КАМЕНТАВАЦЬ